Майму прадзеду

Вайна…О, колькі болю ў гэтым слове,

Не раз я чуў ад прадзеда свайго.

Як ваяваў і быў у палоне,

Не бачыў родных ён даўно.

І мы змаглі! І гэту перамогу

Мы выстаялі да канца.

Не ўсе вярнуліся дадому,

Недачакаліся байца…

Як мала тых, хто адстаяў краіну,

Няма нажаль і прадзеда майго.

Нясу вясной я кветкі на магілу,

І буду вечна памятаць яго.

Наказ твой, дзед, запомню назаўжды:

“ Сваю Радзіму мужна бараніць”.

І хай, яшчэ зусім малы,

Як падрасту – пайду служыць!

Оценки жюри:
Рейтинг 8.33 (Голосов: 3)

Статистика оценок

9
2
7
1
Оценки читателей:
Рейтинг 9.5 (Голосов: 8)

Статистика оценок

10
6
9
1
7
1
17:53
RSS
05:07

Принято. Удачи в конкурсе!

09:39

спасибо

Очень мужественное стихотворение, Артем! Правда, не все поняла, хоть я и Шевченко, но последние 2 строчки точно зрозумівши. Молодец!

21:51

спасибо